Воля

Янка Купала

І люблю ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю —
Вазьму волю сваю.
 
Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць,—
Толькі б воляю жыць,
Толькі б путаў не знаць.
 
Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу,—
Я б усім паказаў,
Як быць вольным магу!
 
Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!
 
[1905-1907]

Іншыя творы: Янка Купала