На полі тае

Янка Купала

На полі стаяў бледны снег,
Вясна абходзіць поле...
Пакінь у хаце свой начлег,
Устань са сну, саколе!
 
Паводка б’ецца ў берагі
І ў шляхі б’е нямыя,
Яшчэ разгон адзін, другі —
І ложа тваё змые.
 
Плакуча шумам стогне бор,
Пракляццем бор заводзе,
На тых нясе свой прыгавор,
Што спяць назло прыродзе.
 
Па небе сонейка дугой
Заносіць круг паволі...
Пакінь начлег у хаце свой,
Устань са сну, саколе!
1914

Іншыя творы: Янка Купала