Чорныя вочы

Янка Купала

Што, скажыце, цямнейшым на свеце ад ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.
 
Што больш мае і тайнаў, і чараў, як ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.
 
Што няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.
 
Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай?
— Дзявочыя чорныя вочы.
 
А што любім, хоць жудкім, як цёмныя ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.
 
[1905-1907]

Іншыя творы: Янка Купала