Эпіграма

Янка Купала

Што клёпкі трэцяй не стае
У галаве яго,
То гэта, родныя мае,
Чуў шмат я ад каго;
Але каб ў пекле аж на дне
Сядзеў, хто лгаць пасмеў:
Ён іх і з роду, верце мне,
Ніводнае не меў.
 
[1905-1907]

Іншыя творы: Янка Купала