Шарада № 3

Янка Купала

Калі возьмеш першае
І другое следам: —
Што калісьці бегала,
Цяпер — за абедам.
 
Першае — чацвёртае
Жывіць свет сабою,
Хоць — гультайка шчырая
Зімавой парою.
 
Дзе другога — трэцяга
Не стае, не любяць,—
Там жыццё няважнае,
Людзі шчасце губяць.
 
А уся — знаёмая:
Мае панаванне,
У посце прад Вялікаднем
У сялянскім стане.
[1914]

Іншыя творы: Янка Купала