Чарнавыя накіды 1915–1929
* * *
Вас браты і вас сястрыцы
Прызываю сказам дрэваў
Вас падсуседзі мае вы
Вас закутнікі
Падпечнікі, запечнікі
<нрзб> і вечнікі
Сабірайцеся агулам
Покі поўнач не мінула
Покі ўзвіжэнне сягонне
Ўсіх збярэ і ўсіх пагоне
Я чэкаю
Я
Прыдыбаў я
Здадалёку праз канаўе
Да цябе мая пустыня
А такой глухой часіне
Каб паслухаць каб пабачыць
Што твае прык <нрзб> значуць
Малацьбіт
Валіць цэпам малацьбіт
Па насушэным калоссі
Збіліся людзі з пуці
Сцежкі сцежкі <нрзб> не найці
Пушча
Гэтай цемрай гэтай ночай
Шэптам шэлестам лісточкаў
Трэскам ліскатам галінаў
Шумам гулам на даліну
<нрзб> над крыламі
На Ўзвіжэнне
Хто ў жыцці жыцця не зведаў
Хто ў пуці не бачыў следу
Хто з мінуўшчыну <нрзб>
Глянуць будучыне ў вочы
Хай на ўзвіжэнне у пушчу
Лезе смела ў <нрзб>
Толькі ў поўнач хай ідзе <нрзб>
Неадзетым <нрзб>
Там пачуе там <нрзб>
З’явы дзе вы смехі плачы
Зразумела што ў чым <нрзб>
Што было незразумела
Што было сном стала явай
Пачынаецца праява.
Успаміны (Замест каляднага апавядання)
Я быў малым хлопцам. Навучыўся чытаць сам праз
сябе. Гэта значыцца, што мяне вучылі, а я сам вучыў
вучыцяляў. Вучыўся я расійскай граматы з календара
з слоў: «дазволена цэнзураю». Гэткая была мая навука.
Пасля пайшоў у свет. Кнігі мне стварылі пэўныя <нрзб>
жыцця. У гэтых кнігах я вычытаў, што людзі <нрзб>,
т. е. людзі не тыя, якіх я сустрэну, а тыя, што мяне
сустрэнуць ў будучыне. І я веры ў песню казку, што мне
прарочыла дзіўныя казкі сны для будучыны. Я пасціг
гэту будучыну.
* * *
Хто паліў нам хаты
Хто крыўляў нам праўду,
Застаўляў ў прыгоне гінуць
Бежанцамі
Нас на нашых гонях.
* * *
Вясна прыйшла зноў. Цёплы май шчыра
Убірае ў зелень лес і лог
Птушкі што ў восень ляцелі ў вырай,
К нам прыляцелі здалёк
У гай спяшымо ўсе за раз,
Вясна і кветкі вабяць нас.
Там злучыцца ўкруг не замарудзім
І пець весела так будзем.
* * *
Яснае сонца позненька ўстала
Хмаркі разсеяць часу не мела
* * *
Позненька ўстала сонца сягонне
Хмары не ўспела выгнаць за гоні.
* * *
Позненька сонца сягонне ўстала,
Хмарак па небе не разагнала
* * *
Гэй скропле дождж палетак
І вясёлка выплывае <нрзб>
Я ў вянку з жывых пралесак
Па лужку сабе гуляю
Там скачу, там не ў спадзеўку
Запяю што для пачатку
Падцінаю салавейку
З жаўруком пайду у спрэчку
Бо жаўрук і салавейка
І вяночак <нрзб>
І крынічка дабрадзейка
Усё маё, усе з давен даўна
Дык сабраліся скрозь грамады
Хутка і дожджык цуркне вадою,
Дрэў асвежэ у лесе і ў садзі
Звяўшыя кветкі росамі ўкрэсе
Краскі ўзрастаці <нрзб> прынадзе
Пучкі распусце кветкаружовы
Зазелянее траўка ашаўкова
б нанова
Дык хоць мне дома сядзеці трэба
Дзякуй за дожджык, што льецца з неба
* * *
О, як <нрзб> ў цяністым гаі
Пяе салоўка ў цені дрэў
Ку-ку зязюлі не заціхае
Драздоў чырыканне чуваць на пні
* * *
Пастушок я санавіты, санавіты
Да касьбы ахвочы
Пасвю гусак на папары
Ад рання да ночы
У ручонках маю пугу, маю пугу
Дратавану прутка
Як грымну ёй з цэлай сілы
То аж гусакам усутка
Як грымну ёй з цэлай сілы з цэлай сілы
Аж водгулле грае
А людзям тады здаецца
Што нехта страляе.