Акадэмія
Дыялогі прыдумляючы як у кіне
Калыхае яна з любоўю валасы
Усміхаючыся, агалошвае канец паласы
"Пацярпі, усё абавязкова міне"
А котка прамудрасці маёй сіняя
Стогне жалобай ля лічбавага акна
Пакуль шырыцца кагорта дзесяцінная
Што безума ад ума, але сама сумна
Бо акенца выходзіць на двор
Дзе мяса смажаць тысячы вачэй
Бяручы экзамінацыйных аркушаў вор
Што дымяць, пужаючы хрушчэй
А мяса тое як партыйны квіток
Атрутай штучных фарбаў б'е ў нос
Таксікаманам ствараючы паток
Што кажуць: "Это не имеет спрос"