Світае

Янка Купала

Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!
Глядзіце — світаць пачало.
Скарэй жа, скарэй паспяшайце:
Нясе сонца свет і цяпло.
 
Яно сэрцы нам разагрэе,
Адчыняцца вочы на свет,
Яно сон наш хутка развее,
Вясёлы шлючы нам прывет.
 
Ўжо годзе, ўсю ночку праспалі,
Ўжо годзе, у цемры былі;
Глядзіце — ноч скрылась удалі,
Свет сонца царыць на зямлі.
 
[1919]

Іншыя творы: Янка Купала