Ці ж гэта многа?!

Янка Купала

Ад свету, ад Бога
Жадаю нямнога:
 
Зямелькі з валоку,
К ёй шнур неўдалёку,
З святлічкай хацінку,
За жонку дзяўчынку,
Кусок салца к хлебу,
Рубля на патрэбу,
Здароўя чым болей,
Крыху долі, волі —
 
І ўсё! больш нічога...
Ну, ці ж гэта многа?!
 
[1907]

Іншыя творы: Янка Купала