Шарада № 2

Янка Купала

Эх, памыйся, мой дружок,
Мылам ды вадою,
А так складна, як у нас
Першае-другое.
 
А калі ты ўжо другі
І чацвёрты ўдаўся,
Вось чаго замест бліна
Ты дапамінайся.
 
Гамані: давайце мне
Чацвёртае з раду
І трэцяга побач з ім,
Бо не будзе складу.
 
Ну, а ўсё — кругом цябе,
І ты з імі разам,
Ажно цешыцца душа
Адным гэтым сказам.
[1914]

Іншыя творы: Янка Купала