Калатуха

Янка Купала

Род за родам ходзіць ходам...
Многа клопату з «Усходам».
Водзіць гандаль, як быкамі,
«Младатурак» султанамі.
 
Патрасае Тэгеранам
Персіянец з Сатарханам.
Шум падняўся на паўсвета...
Бачыць рускі усё гэта,—
 
Вухам кожны шум хапае
І «на вус» сабе матае.
А ўсё клопаты Еўропе:
Хто ухопе, хто не ўхопе?
 
1909

Іншыя творы: Янка Купала