Эмігранцкае сэрца
Грыміце ж, гукі іншай мовы,
Як вабіць краю хараство!
Няёмка блытаюся ў словах —
Мне воля п’яніць, бы віно.
Так, вырачэнне родных гукаў
Дзеля жыцця ў краі спакусным...
Звесткі даходзяць з родных кутаў —
З агідаю сціскаю вусны.
Дзяцінства сцежкі, вы абрыдлі.
І гонар браў, што я сышла!
А зрэшты, апроч гэтай крыўды,
Я ж вамі нават не прайшла.
Мой кут, знаёмы намінальна,
Заўсёды горш, чым далячынь!
Здавалася, гэта нармальна —
Не заўважаць тваіх глыбінь.
Сціхай жа, мая мова сэрца!
Былое — прэч, яно прайшло,
Ды толькі ў грудзях, здаецца,
Пякучым болем аддало.
Пякучы боль пазнанай здрады!
Мне вырачэнне — як чысцец.
З маім сумленнем маю раду:
Я — чысты ліст, я — адзінец...
Слабкая повязь з новым краем,
Моў пераблытаная плынь.
Думкай часцей у палескім гаі
Малюся роднай у вышынь.
Хай мовай думкі расспяюцца —
Доказ душы маёй вясны!
Чаму ж па твары слёзы льюцца,
Калі з’яўляюцца буслы?
Хай родным краем заквітнеюць
Куточкі зблытанай душы,
З далечыні хай палымнеюць
Вершы любві маёй у цішы.
Люцыя Клевяда
20 лістапада 2026