Ранішняя малітва
Без ваганняў і без хваляванняў
дзень у Тваю далонь укладаю я.
Будзь мне Сёння, Заўтра, усцяж Дыханнем,
Маім Учора, што ўжо змагла.
Не пытай пра вір маіх памкненняў—
Я ў Тваю мазаіку на пачын,
Дзе душу-каменьчык, без сумнення,
Слушна ўмацуеш на збаўленне,
Аддаюся ў Твае рукі на спачын.
Амінь.
Арыгінальны тэкст: Edith Stein „Morgengebet“ / Эдыта Штайн (верш толькі прыпісваюць гэтай аўтарке, але дакладна аўтарства не вядома)
Пераклад з нямецкай мовы: Люцыя Клевяда