Хрустальны паўлін

Люцыя Клевяда

Любаму дзядулі Мацвею

Мне ў дзень народзінаў — шчаслівая гадзіна,
На падарунак наглядзецца не магу:
Ты мне знайшоў хрустальнага паўліна,
Рупна шукаў, каб ацаліць тугу.

Маю тугу.

І праз смугу шэрых дзіцячых успамінаў
Мне светлым колерам малюецца твой твар.
Лагодна выслухаеш, мараў не адкінеш —
У галоўным тут і побач быў, паўлінадар!

Ты — дар!

У тваёй прысутнасці смяялісь мае вочы —
Калісь ўсё не скараўся мне веласіпед.
Ты страхаваў, каб з шляху мне не збочыць,
Не пакідаючы, ты бег за мной услед!

Мой дзед.

Ты бег услед усім маім дзіўным марам —
Паўлін! Жыраф! Драўлянае ружжо!
Мяне цікавілі тваёй душы абшары
І на грудзях тваіх, як у анёла пад крылом,

Было.

Шчакой бяжыць гаротная слязіна,
Тваё імя, магіла, надпіс залаты...
Ты мне знайшоў хрустальнага паўліна,
Якога буду помніць праз гады.

Як і хрустальную любоў.
Заўжды.

Люцыя Клевяда
22 лістапада 2026

Іншыя творы: Люцыя Клевяда