Побач

Заяц Караткевіча

А так цяжка парою бывае
Калі няма побач роднай душы
Нібы нехта да спакусы схіляе
Каб не спазнаць таямніцу Імшы

Бо ў дробязях пакінуты д'ябал
Паобпал сумлення прыціх
Як моцай, нябачных нам з'яваў
У людзей усе нутро калаціць

Не пускай ты ліхога дадому
Дарма думкі сваі не марнуй
Жаданнем пакінуць нам сорам
І душу раздзерці вайной

Але як-жа пабачыць нам цуда
І святую магутнасць Хрыста
Калі не аддасі сябе ў рукі
Таму Хто стаіць галавою кута

Напамін што, смяротны і слабы
Той крыж пад кашуляй маей
Апраніся ў святасць і славу
І не бойся , бо Госпад з табой!

2025

Іншыя творы: Заяц Караткевіча