Прысак
Пахам хатніх фіранак
Рэхам знаёмых вятроў
Поўня заве апантана
Няўклюдна кліча дамоў
Абрысы смаляных дахаў
Зыркае полымя сонца
Птахаў, тутэйшых вар'ятаў
Транслюе маё аконца
ЗагартавАныя сцены
З музыкай нішчацца мэты
Старыя моцныя рукі
Не трымаюць ужо сігарэты
Лагоднае полымя дома
Раздзьмухала прысак надзеі
Хвалі мінскага мора
Не спыняюцца хваляй падзеяў
І гараць шэрыя сілуэты
Ад рук маладой сігарэты
Некалі полымя дома
Раздзьмухала прысак надзеі
2025