Малітва

Заяц Караткевіча

Ціхая малітва бабулі
Спогады волатным словам
Мне вусцішна так як ніколі
Ісці ў прыгодзе да волі

Сухія бабуліны вусны
Налітыя моцай вякоў
Згараюць зімы і вёсны
Хаваем герояў, сяброў

Карункі летніх фіранак
Слёзныя добрыя вочы
Рупліва чакаюць на ганак
Унучак мой, толькі крочы

Ціхую малітву бабулі
Чую праз далі краін
Сочыць за мной знаўца бусел
Я ведаю што не адзін

2025

Іншыя творы: Заяц Караткевіча