Хмара

Пэрсі Біш Шэлі

Свяжуткія ліўні стамлёным у жніўні
Я кветачкам з мора нясу.
І цені кідаю лісточкам з адчаю,
Якія згубілі ў спякоту красу.
 
Крылом я махаю і росы скідаю,
Галінкі пахучыя так я буджу,
Што дрэвы-матулі ў зялёных кашулях
Пускаюцца ў скокі - чакаюць дажджу.
 
Я градавым цэпам па нівах прайдуся,
На зелень сукенак накіну я белага ім кажуха.
Пасля засмяюся, як з громам нясуся,
І ўвесну знішчаю той белы кажух. Ха! Ха! Ха!

Іншыя творы: Пэрсі Біш Шэлі