Філасофія кахання

Пэрсі Біш Шэлі

У крынічак повязь з ручаямі.
А ручаі бягуць далей.
Вятры страчаюцца з вятрамі
Каб як абняцца найхутчэй.
 
Усё паўсюль стае адзіным -
Так сам Гасподзь размеркаваў.
Каб тая добрая гадзіна,
Я б у самоце не блукаў.
 
Глянь, як цалуюць горы неба.
І хвалі ў пене вымываюць твар.
Яшчэ і кветачкі ўбачыць трэба -
Іх столькі закаханых пар!
 
Халодны месяц лашчыць хвалі аж да рання,
І сонейка зямлю пяшчотна грэе.
Ды што тут мне да іхняга кахання
Калі чакаеш не мяне! - нарэшце разумею.

Іншыя творы: Пэрсі Біш Шэлі