Падтрымка

Воля Броўка

Дзе былі, нас няма, а дзе будзем - не знаем.
Кожнай рэчы пад небам свой час.
Што мы сёлета маем - на заўтра шукаем,
Як тут жыць, каб не быць "напаказ"?

Цемру зменіць святло, і святло пераможа.
Радасць прыйдзе, і прыйдзе наш дзень.
Дзе мы ёсць - нас ня будзе, і гэта прыгожа,
Бо адолеем боль і свой цень.

Іншыя творы: Воля Броўка