Дом
І колькі б краёў ты ні бачыў дзівосных,
І колькі б ні з’ездзіў прыгожых мясцін,
А думкамі ў травах валяешся ў росных,
І дом будзеш сніць цягам доўгіх гадзін.
Ты пешшу абыдзеш амаль усю планету,
Магчыма, і родную знойдзеш душу.
Але тваіх мараў-прагненняў камету
Прыцягне да дому, і я не хлушу.
Ваду трэба чэрпаць з крыніцы, не з лужы
Каб вырасці ў праўдзе, каб моцаю жыць.
Ты станеш тады па-сапраўднаму дужым,
Калі нешта роднае ў сэрцы гучыць.
11.07.26