«Я - Гамлет. Халадзее кроў...»

Аляксандар Блок

Я - Гамлет. Халадзее кроў,
Пляце каварства павуціну...
А ў сэрцы - першая любоў
Да неспазнанай, да адзінай!
 
Мая Афелія, цябе
Ахутаў змрок чужой краіны.
З атрутнай ранаю цяпер
Твой прынц у родным краі гіне.

Іншыя творы: Аляксандар Блок