«Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка...»

Аляксандар Блок

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,
Няўцямна цьмяніцца святло.
Шляхоў няма... І цягам веку
Ўсё будзе так. Як і было.
 
Памрэш... зноў прыйдзеш — і навалай
Падступіць паўтарэнне ў твар:
Ноч, рабізна таго ж канала,
Аптэка, вуліца, ліхтар.
 
1912

Іншыя творы: Аляксандар Блок