Прад атакай

Алесь Смаленец

Ўжо празвінела трубкі рытурнель.
Вушмі крануўшы, задрыжэлі коні.
На штандары чырвоным знак Пагоні
Яскрава свеціць... Трэснула шрапнель.
Праменні сонца заліваюць блоні.
Перад вачмі - як быццам акварэль.
Мацней сціскаеш шаблю ў далоні
І чуеш, як ляціць яшчэ шрапнель.
 
1920-я

Іншыя творы: Алесь Смаленец