На форце

Алесь Смаленец

Спакой і ціш ў яго мурах,
Жаўнераў не відаць ў мундзірах,
Прабіт жаўнерні моцны дах,
Вада стаіць у капанірах,
Суніцай параслі пакаты,
Гарэшнік буйны ў равах,
Паміж кустоў ржавеюць краты...
Спакой і ціша у яго мурах.
 
1920-я

Іншыя творы: Алесь Смаленец