Адна...

Ніна Мацяш

Адна...
Яна яшчэ здалёк відна:
На выгарбку, вятрам усім адкрытым,
Стаіць сухая, чорная сасна,
Як даўкі сімвал тлену і нябыту.
 
Hi дрэўца, ані кусціка —
Вакол
Крыжы ды цёмны камень надмагілля.
Ды сухастоіна, нібы дракон.
З вычварна накручастым мёртвым крыллем...
 
Так давялося на вяку сасне
Быць сведкай толькі гора ды няшчасця,
Што сіл няма ўжо ні зазелянець
Хоць голькаю адной,
Hi ўпасці.

Іншыя творы: Ніна Мацяш