Казаў мудрэц: яно - і нараканне...

Раіса Баравікова

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
“Якія вочы мне дало каханне!”,
але…спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і …узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.

Іншыя творы: Раіса Баравікова