Сёстры

Марк Шагал

Сьмяяцца ці плакаць —
сёстрам усё адно,
ці сьпяваць, пастаўшы ў дзьвярах,
ці траскатаць па-сарочы,
адчыніўшы вакно,
глядзець, хто йдзе,
ці шчасьце, ці страх.

Іншыя творы: Марк Шагал