Гамлет

Барыс Пастарнак

Гул заціх, я выйшаў на падмосткі.
Прыхіліўся ціха к вушаку
І лаўлю ў далёкім адгалоску,
Што мне давядзецца на вяку.
 
У мяне ўпілася цемра ночы
Тысячай бінокляў злей асы.
Калі толькі можна, Авва Ойча,
Чашу гэту міма пранясі.
 
Я люблю намер тваёй праграмы,
Гэту ролю згодны я сыграць.
Ды цяпер ідзе другая драма,
І мяне пазбаў на гэты раз.
 
Ды прадуман распарадак дзейства,
І ад скону выйсця не знайсці.
Я адзін. Ўсё тоне ў фарысействе.
Век пражыць – не поле перайсці.

Іншыя творы: Барыс Пастарнак