Prelude II

Ігар Севяранін

Мае радкі — туманны сон.
Яны урэзваюцца ў памяць…
Няхай незразумелы ён,
Натхненьне лёгка ён распаліць…
 
О людзі, дзеці марных мар,
Ваш бог — пасада, грошы, клункі.
Не зразумець ім сну пажар —
Але адчуць яго бяз думкі.

Іншыя творы: Ігар Севяранін