Як добра...

Ігар Севяранін

Як радасна, што зноў успыхне квецень,
Успыхнуць краскі з новаю вясной!
Як хораша, што ты жывеш на свеце:
Прыгожы свет прысутнасцю тваёй!
 
Як добра, што ў агульным шуме веснім
Блакітны голас наймілейшы твой,
Што, паміраючы, яшчэ ўваскрэс я
І перад смерцю ўбачыўся з табой!
 
1928

Іншыя творы: Ігар Севяранін