«Я спытаў чалавека...»

Максім Танк

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
 
І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.

Іншыя творы: Максім Танк