Пішу вершы на беларускай і рускай мовах. У сваёй паэзіі звяртаюся да тэмаў часу, памяці, самапазнання і мяжы паміж бачным і нябачным. Мне блізкія філасофская лірыка, сімвалізм і гатычная эстэтыка. Для мяне верш - гэта спосаб надаць форму таму, што цяжка выказаць у звычайнай размове.