«Што ні год - памяншаюцца сілы...»

Мікалай Някрасаў

Што ні год - памяншаюцца сілы,
кроў стамляецца, розум здае...
Родны краю! Дайду да магілы, -
не пабачыў бы волі твае!
 
Ды жадаю я ведаць прад сконам,
што абраў ты праменісты шлях,
што ратай твой над веснім загонам
бачыць ранак пагодны ў палях;
 
каб задумлівы вецер ад вёскі
гук адзіны да слыху данёс,
у якім не чутно адгалоскаў
чалавечага жалю і слёз...

Іншыя творы: Мікалай Някрасаў