Да Нёмана

Адам Міцкевіч

Дзе тыя воды, родны Нёман мой,
Што чэрпаў я ў дзіцячыя далоні,
А потым плыў па іх у край далёкі,
Каб думцы даць разгон, душы - спакой?
 
У люстра іх глядзелася вясной
Лаура, кветкамі спавіўшы скроні,
Я вобраз любай у тваім улонні
Не раз муціў гарачаю слязой.
 
Мой родны Нёман, дзе ўжо тыя хвалі?
Дзе мары, што ў нязведаныя далі
Мяне, гарэзу юнага, вялі?
 
Дзе слодыч летуценняў і надзей?
Сябры, Лаура... Дзе ж вы сёння, дзе?
Усё сплыло... А слёзы не сплылі.
 
 
Каментары
 
Надрукавана: Літаратура і мастацтва, 21.12.1973.

Іншыя творы: Адам Міцкевіч