Дару табе сэрца

Агнія Барто

Дару табе сэрца
На чыстай старонцы,
Дару табе сэрца -
Маленькае сонца.
 
З даверам яго
Аддаю ў твае рукі,
Без страху і злосці,
Без нечай прынукі.
 
Ты толькі на ім
Не малюй, калі ласка,
Бо сэрца маё
Мусіць чыстым застацца.
 
 
Каментары
 
Са зборніка «Пераклады з дзіцячага».
Ад імя Марцінка Фельдэка (4 гады).

Іншыя творы: Агнія Барто