Пустая хата

Алег Салтук

Накоціць воблакаў прыбой,
Заскачуць чорцікі маланак,
Ударыць гром - і дождж сцяной
Абрынецца на змоўклы ганак.
 
Залье падмурак, вокны, столь.
Заплача збітая падлога...
Хто зразумее даўні боль
Хаціны,
У якой - нікога!

Іншыя творы: Алег Салтук