У стоптаным жыце

Мікола Сурначоў

Ніколі не ехаць
Хлапцу маладому
Да блізкага гаю,
Да роднага дому.
 
Над ім асыпаюцца
Слуцкія краскі,
Абсмалены колас
Схіліўся да каскі.
 
Ляжыць ён, як віцязь,
У стоптаным жыце.
Маці спаткаеце, -
Ёй не кажыце...
 
1941, Заходні фронт

Іншыя творы: Мікола Сурначоў