Трыялет

Сяргей Чыгрын

Чыстая, вясёлая вада
З красавіцкім сонейкам у згодзе.
Па балоце першы бусел ходзіць -
Чыстая, вясёлая вада.
Будзе шчасце, кажуць у народзе,
Буслу кола пакладзі на дах.
Чыстая, вясёлая вада
З красавіцкім сонейкам у згодзе.

Іншыя творы: Сяргей Чыгрын