«Спяць у снарадах...»

Янка Сипакоу

Спяць у снарадах,
Спавітыя белаю, як сама смерць,
Сталлю,
Пакручастыя віхры,
Аглушальныя грамы,
Пажары, вулканы і землетрасенні...
 
Спяць чалавечыя крыкі,
Спяць адкрытыя вочы,
Спяць бяссонныя месяцы,
Спяць сусветныя жахі
Ва ўпакоўцы сталёвай...
 
Не будзіце іх, людзі!

Іншыя творы: Янка Сипакоу