Поры года

Айві Расэл

Ці помніш ты, дружа,
Вясновыя дрэвы,
Каткі і пралескі,
І птушак напевы?
 
Ці помніш ты, дружа,
Дні краснага лета
І бзумканне пчолаў
Ля ўсмешлівых кветак?
 
Ці помніш ты, дружа,
Як восеньскім днём
Улеглася лісце
На дол дываном.
 
Зіма наступіла -
Клён плача на ветры,
На лужынах лёд,
Марозна ў паветры.
 
Хадзіў я на шпацыр
У спёку й мароз.
Любое надвор'е
Прымаю, як лёс.

Іншыя творы: Айві Расэл