Наконт серабра і золата

Алег Лойка

Б'е пад рабро
Прыказка молатам:
Слова - серабро,
Маўчанне - золата!
 
А ці не наадварот
У любую пару:
Замкнёны рот -
Памінкі серабру!..
 
Ваюй за дабро,
І станеш волатам:
Маўчанне - серабро,
Слова - золата!..

Іншыя творы: Алег Лойка