Яна не прыгажуня

Хартлі Коўлрыдж

Яна - зусім не прыгажуня,
Ёсць лепшыя дзяўчаты.
І не заўважыў бы красу я,
Каб не правёу дахаты.
Яе ўсмешка - цуд, замілаванне,
З вачэй праменіцца каханне.
 
Чаму ж твой погляд так змяніўся,
Маўляў, пяшчоты не чакай.
Аднак чакаць я не стаміўся.
І не упаў яшчэ ў адчай.
Пахмурнасць яе бровак нат
Мілей усмешак тых дзяўчат.

Іншыя творы: Хартлі Коўлрыдж