«За крокам крок...»

Леанід Дайнека

За крокам крок. I дзень за днём.
Усход жыцця. Жыцця змярканне.
Нас паліць стоеным агнём
Вялікай страты прадчуванне.
 
Дзе той парог апошні, дзе?
Чаму мацнее сум у сэрцы?
Жывем каля магіл людзей
I вечна марым аб бяссмерці.

Іншыя творы: Леанід Дайнека