«Пра перажытае - нікому...»

Давід Самойлаў

Пра перажытае - нікому,
таі яго ад воч чужых.
Староннім вопыт твой аскому
наб'е і хутка стоміць іх.
 
Калі ж пакутнаю душою
трываць не будзе сіл зусім,
скажы, як быццам не з табою
было ўсё гэта, а з другім.
 
А ноччу слухай - дождж балбоча
пад вадасцёкавай трубой,
і, як вар'ятка, зноў рагоча
і плача памяць над табой.

Іншыя творы: Давід Самойлаў