«Развіхрылася віхура...»

Янка Непачаловіч

Развіхрылася віхура,
Закружыла ў танцах злосных,
Увайшоўшы ў лес пануры,
Загрудкі хапае сосны.
 
Бор схрысціўшы бураломам,
Нарабіўшы шкоды многа,
З свістам, гіканнем і громам
Рушыла сваёй дарогай.
 
Леглі ўпокат сосны тыя,
Што чубы ўпіралі ў хмары.
Не сляпая і стыхія,
Выбіраючы ахвяры.

Іншыя творы: Янка Непачаловіч