«Святочны, старажытны дух калядны...»

Ніл Гілевіч

Святочны, старажытны дух калядны,
Магічны дух язычніцкіх акрас,
Смалення дух, дух кміну і каляндры,
Дух на шасце падвешаных каўбас,
Калісьці ўсемагутны, усеўладны,
Што ж на куццю ты не збіраеш нас?
О, Божа! Што ў душы маёй паселіцца?
І з нашых хат, і з нашых песень-дум.
 
1974

Іншыя творы: Ніл Гілевіч