Вершы

Лэнгстан Х'юз

Начная песня
 
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Кароткія
Цені
Шпацыравалі
Вакол.
 
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Кароткія
Цені
Спявалі
Песню.
 
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Лэдзі
(На імя Дзённая Радасць)
Растварылася
У атраманце ночы.

Срэбны дождж
 
Як срэбны дождж пральецца,
Уся зямля
Ад шчасця расквітнее
Трава зазелянее,
Галоўкі ўзнімуць кветкі-пані,
І для ўсяго жывога
Цудоўны час настане.
               Настане,
                              Настане,
                                             Настане!
 
Як срэбны дождж пральецца,
Матылькі
Расправяць шоўкавыя крыльцы
Каб залыгаць вясёлку.
А дрэвы ў новенькіх сукенках
Пад небам радасна шыхтуюцца
на золку.
Плывуць па небе аблачынкі.
Па сцежцы з ранцамі дамоў
Спяшаюць хлопчыкі й дзяўчынкі -
               Вясна
                           Прыйшла
                                             Ізноў!

Восеньскі роздум
 
Кветкі ад шчасця ўлетку смяюцца.
А восенню чэзнуць ад скрухі яны.
Сухія пялёсткі
Лятаюць на ветры асеннім
Як карычневыя матылькі.

Іншыя творы: Лэнгстан Х'юз