Сланечнік

Алесь Жаўрук

Мінаюць дні шыхтом бясконцым.
Заўжды пад небам маладым
Табе - маім быць ясным сонцам,
А мне - сланечнікам тваім.
 
Куды ні пойдзеш, дзе ні звернеш,
У спёку ці пасля дажджу,
Як той сланечнік, сонцу верны,
Я моўчкі ўслед табе гляджу.
 
1938

Іншыя творы: Алесь Жаўрук