Вершы

Чарльз Мэкай

Без ворагаў
 
Ты кажаш - ворагаў няма?!
На жаль - то пахвальба пустая.
Бо толькі мужны ў барацьбе
Да перамогі датрывае.
Як ворагаў ў цябе няма -
Тваё жьщцё прайшло дарма.
Ты здрадніку не даў адпор?
Ты лёсу йшоў наперакор?
Стаяць за праўду - для цябе?
Ты - баязлівец у барацьбе.

Нявернай сяброўцы
 
Нашы рукі сустрэліся, а сэрцы - не,
Ды й рукам не сустрэцца йзноў.
Сябрамі - былі мы наяве ці ў сне?
Растання час надыйшоў.
 
Я так кахаў цябе - даверся мне.
Кахаў, ды ўсё мінулася, аднак.
Рукі сустрэліся, а сэрцы не,
А я спадзевы меў, дзівак.

Іншыя творы: Чарльз Мэкай